Моўныя курсы "Мова Нанова"

Бясплатныя курсы беларускай мовы і культуры ў наступных гарадах: Мінск, Астравец, Бабруйск, Баранавічы, Брэст, Віцебск, Гродна, Гомель, Магілёў, Маладзечна. Больш за 100 бясплатных заняткаў па беларускай мове на сайце www.movananova.by.

МОВА НАНОВА — бясплатныя курсы беларускай мовы. Існуюць са студзеня 2014 года. Запачаткаваныя ў Менску філолагам Алесяй Літвіноўскай і журналістам Глебам Лабадзенкам. Таксама курсы дзейнічаюць у Астраўцы, Бабруйску, Баранавічах, Берасці, Віцебску, Гародні, Гомелі, Магілёве і Маладзечне. Штотыдзень курсы наведвае каля 650 студэнтаў. Ад кастрычніка 2014 года выдадзена больш за 1700 студэнцкіх білетаў. У лістападзе 2014 года курсы атрымалі дзяржаўную рэгістрацыю як “Сацыяльна-культурная ўстанова развіцця беларускай мовы і культуры “Мова Нанова”.

У чэрвені 2014 курсы Мова Нанова атрымалі Гран-пры фестывалю беларускамоўнай рэкламы ADNAK у намінацыі “Грамадсказначныя праекты”. У снежні 2014 года курсы перамаглі на конкурсе “Падзея года” на V фестывалі нефармальнай адукацыі.

Назва курсаў тлумачыцца проста. Многія беларусы кажуць, што беларуская — іх родная мова. Пры гэтым не зусім добра ці зусім нядобра ведаюць яе. Гэтае словазлучэнне “родная мова” вельмі часта ўводзіць у зман нас саміх. Час прызнацца, што нам пара вучыць беларускую мову нанова! Такія прыклады — калі народ адраджаў паўзабытую мову — ёсць у гісторыі, і яны натхняюць!

Канцэпцыя курсаў — неакадэмічнае вывучэнне мовы. То бок, уся інфармацыя — лексіка і граматыка — падаецца праверанай і пісьменнай. Але робіцца гэта ў інтэрактыўных формах, цікава і нязмушана.

Прынцыповы момант: ніякай палітыкі на занятках, курсы па-за палітыкай.

Кожныя заняткі маюць некалькі ўмоўных рубрык — Слоўнік, Граматыка, Цікавінкі ды г.д. Матэрыялы, выкладзеныя тут, простыя для разумення, вывучэння і навучання.

У курсаў існуе ўласны сайт movananova.by. На ім выкладзеныя для вольнага выкарыстання шматлікія матэрыялы, распрацаваныя выкладчыкамі курсаў. Акрамя таго, папулярнасцю карыстаюцца іншыя раздзелы:

  • “Медыятэка” — найбольшы ў інтэрнэце збор аўдыё і відэа па-беларуску;
  • “Біржа працы” — беларускамоўная дошка абвестак;
  • “Навіны” — будзьце ў курсе ўсіх цікавых падзеяў!
  • “Дзеткам” — гадуйце дзетак па-беларуску!
  • “Хуткая моўная дапамога” — бясплатныя публічныя пераклады на беларускую мову.

 На телеканале "Белсат" выходзіць тэлеверсія курсаў.

 

 

tel: +375 (29) 2025989

e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

web: movananova.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены