Працяг тэставага рэжыму

Прыблізна два месяцы таму мы запусцілі ў тэставым рэжыме новы раздзел нашага парталу, прысвечаны разнастайным курсам. Таксама, у сувязі з сітуацыяй тэсту, мы прапанавалі нашым першым кліентам шэраг зніжак і магчымасць бясплатнага размяшчэння на паўгады. За гэты час раздзел стаў паступова развівацца, у ім з'явіліся першыя абвесткі, а мы, спадзяемся, атрымалі першых пастаянных партнёраў.

Тэставы перыяд мусіў быў скончыцца 31 сакавіка, і ўжо з 1 красавіка мы меліся пачаць працаваць у звычайным рэжыме. Аднак, некаторыя тэхнічныя аспекты функцыянавання раздзелу вымушаюць нас працягнуць тэставы перыяд.

 За гэтыя два месяцы мы істотна перагледзелі і ўдакладнілі структуру раздзелу. У параўнанні з папярэднім варыянтам мы змянілі як склад раздзелу, так і назвы асобных блокаў. На сённяшні дзень некаторыя падраздзелы закрытыя для наведвальнікаў, але гэта часовая сітуацыя - яны зноў з'явяцца ў доступе разам са з'яўленнем у іх першых абвестак.

Таксама мы правялі істотную працу па стварэнні паўнавартаснай трохмоўнай версіі раздзелу "Курсы". Наш партал першапачаткова задумваўся з магчымасцю функцыянавання на беларускай, рускай і англійскай мовах, і мы не адступаем ад гэтай ідэі. Уся суправаджальная інфармацыя раздзелу і яго падраздзелаў або ўжо прадубляваная на трох мовах, або будзе прадубляваная ў хуткім часе. Шматмоўнасць ёсць і будзе заставацца адным з прынцыпаў UNIVERSITAS.BY.

Для паляпшэння навігацыі па раздзеле мы стварылі сістэму тэгаў і працягваем яе ўдасканальваць. Гэта мае на мэце палегчыць наведвальнікам пошук абвестак менавіта таго профілю, які іх цікавіць.

У сувязі з тым, што тэставы перыяд працягваецца болей, чым на два месяцы, мы прынялі рашэнне прадставіць нашым кліентам ільготнае размяшчэнне з спрыяльнымі для іх умовамі. Да моманту сканчэння тэставага перыяду ўсе абвесткі будуць размяшчацца бясплатна, а адлік рэкламнага тэрміну, згодна з канкрэтнымі дамовамі, пачнецца толькі пасля запуску раздзелу "Курсы" ў стандартным рэжыме. Гэтая ўмова тычыцца як наяўных кліентаў, так і тых, хто звернецца да нас у наступным, на працягу існавання тэставага рэжыму.

Нагадаем, што на дадзены момант можна дамовіцца пра размяшчэнне абвесткі бясплатна тэрмінам на шэсць месяцаў, а таксама платна з зніжкай у 50%, тэрмінамі на адзін і два гады.