З Днём ведаў - 2016!

Сёння, згодна з традыцыяй, пачынаюцца заняткі ў большасці навучальных установаў нашай краіны. Адміністрацыя парталу UNIVERSITAS.BY шчыра віншуе з Днём ведаў усіх, хто вучыць, і ўсіх, хто вучыцца!

Усіх нас, настаўнікаў і выкладчыкаў, вучняў і студэнтаў, чакае чарговы год напружанай працы. Але гэтая праца мае добрую мэту - яна дазваляе чалавеку ўзняцца над сваім сённяшнім узроўнем, сягнуць большага. І гэта тычыцца не толькі вучняў, якія за навучальны год даведаюцца штосці новае. Спадзяемся, што гэта тычыцца нашых настаўнікаў, выкладчыкаў, рэпетытараў - усіх, хто стварае сістэму адукацыі. Бо, калі лепшымі будуць настаўнікі, лепшымі стануць і вучні.

Віншуем усіх са святам і зычым поспехаў і плёну ў нялёгкай адукацыйнай працы!