Мультыдысцыплінарны падыход да даследавання падробак: зімовая школа

Універсітэт Падуа запрашае 20 навукоўцаў на міжнародную зімовую школу па антрапалогіі падробак – мультыдысцыплінарны падыход да даследавання.

Дзе: факультэт культурнай спадчыны: археалогія і гісторыя мастацтва, кіно і музыкі; Università degli Studi di Padova, Падуа, Італія.

Калі: 13 – 17 лютага 2017.

Мэта школы: дазволіць удзельнікам даведацца больш пра феномен мастацкіх і археалагічных падробак XVIII – XXI стагоддзя, звярнуць увагу на антрапалагічныя, гістарычныя, культурныя, навуковыя, эканамічныя і юрыдычныя перадумовы.

Зімовая школа залікоўваецца як 4 C.F.U. – E.C.T.S.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • магістры, PhD;
  • навукоўцы, якія займаюцца даследаваннямі старажытнай керамікі, скульптуры, металургіі, ювелірнага мастацтва, нумізматыкі, мазаікі і малявання;
  • спецыялісты, якія працуюць у галіне дзяржаўнага кіравання, уключна Soprintendenze і музеі;
  •  навукоўцы і прафесіяналы, звязаныя з абаронай і прасоўваннем археалагічнай спадчыны.

Удзельнікі будуць абірацца на выснове іх CV і інтарэсу ў спецыфічных галінах.

Фінансавыя ўмовы

Удзел у школе бясплатны. Дзесяці лепшым кандыдатам пакроюць выдаткі на пражыванне.

Свае CV і заяўку на ангельскай мове трэба даслаць на паштовую скрыню Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.  (папярэдне запытаць у іх форму заяўкі). Дэдлайн падачы заяўкі – 1 снежня 2016. Рэзультаты адбору будуць вядомыя не раней за пачатк студзеня.

Крынiца: adukacyja.info